Віншаванне кіраўніцтва Віцебскай вобласці з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!
Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Гэтая дата дае магчымасць адчуць дух мінулага, прыўносіць асаблівы сэнс у стваральныя дасягненні і агульнанацыянальнае адзінства.
Вялікі Кастрычнік стаў паваротным пунктам у гісторыі, паклаўшы пачатак глабальным зменам на карце свету. Эпохальная падзея XX стагоддзя адкрыла шлях свабоды, роўнасці і справядлівасці. Людзі атрымалі права на працу, адукацыю, адпачынак, удзел у прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў. Адчуванне датычнасці да лёсу краіны выклікала масавы энтузіязм, самаадданасць, што спрыяла эканамічнаму і сацыяльнаму прагрэсу дзяржавы.
Маральныя ідэалы, якія дапамагалі нашаму народу пераадольваць любыя цяжкасці і перамагаць у самых складаных абставінах, актуальныя і ў новых гістарычных умовах.
Пераняўшы лепшае з савецкай эпохі, Віцебшчына прымнажае гэту спадчыну і ўносіць уклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці, забеспячэнне міру і стабільнасці ў краіне. Нашы сучаснікі задаюць арыенцір часу, напоўнены найвышэйшым сэнсам: прыносіць карысць грамадству і Айчыне. Кожны хоча жыць у згодзе на сваёй зямлі, у якую ўкладзена шмат сіл, працы і душы.
Дарагія землякі! Прыміце ў гэты дзень пажаданні беражлівых адносін да гістарычнай памяці, павагі да ратных і працоўных подзвігаў папярэдніх пакаленняў. Няхай вера ў сябе, у сваю дзяржаву жыве ў сэрцы кожнага грамадзяніна Беларусі!