Віншаванне кіраўніцтва Віцебскай вобласці з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Праца кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, працаўнікоў палёў і жывёлагадоўчых комплексаў, навукоўцаў нялёгкая, але паважаная і неабходная. Нездарма іх называюць карміцелямі і апорай нацыі – яны ўкладваюць усю душу ў тое, каб стол у кожным доме заўсёды быў багаты і гасцінны.
На Віцебшчыне працуюць людзі асаблівай загартоўкі, якіх адрозніваюць працавітасць і адданасць абранай справе. Дзякуючы вернасці сялянскім традыцыям і дбайнаму стаўленню да багаццяў роднай зямлі ствараецца харчовы шчыт рэгіёна і краіны.
Сёння вектар развіцця аграпрамысловага комплексу вобласці накіраваны на ўмацаванне прэстыжу прафесіі сельскіх працаўнікоў, забеспячэнне іх усім неабходным для высокапрадукцыйнай працы і годнага жыцця. Важная дамінанта – павышэнне ўзроўню тэхнічнага аснашчэння галіны, укараненне ў практыку перадавых навуковых распрацовак, удасканаленне тэхналогій сельгасвытворчасці. Аснова гэтага закладвалася многімі пакаленнямі сельскіх працаўнікоў. Іх вопыт, памножаны на дасягненні сучаснасці, дае стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, невычарпальнай бадзёрасці і энергіі, камфорту і соладзі ў дамах! Няхай вашы намаганні заўсёды прыводзяць да ўражлівых вынікаў!
З павагай,