Віншаванне кіраўніцтва Віцебскай вобласці з Днём ведаў

Паважаныя педагогі, студэнты і навучэнцы! 

Віншуем вас з Днём ведаў!

Будучыня дзяржавы закладваецца ў сістэме адукацыі і выхавання. Рухавіком прагрэсу з'яўляюцца інавацыйныя тэхналогіі, чалавеку неабходна пастаянна папаўняць багаж ведаў.

Місія настаўніка, педагога – асаблівая. Яго галоўнымі арыенцірамі з'яўляюцца кампетэнтнасць, прафесіяналізм, прызванне, патрыятызм, высокія маральныя і духоўныя якасці. Адукацыя і выхаванне заўсёды ідуць побач.

1 верасня сёлета 113 тысяч дзяцей Віцебшчыны ўвойдуць у школьныя класы, больш за 12 тысяч - першакласнікі. Для іх адчыняцца дзверы ў свет ведаў. Гэта свята важна і для бацькоў, якія з'яўляюцца галоўнымі саюзнікамі школы ў пытаннях выхавання падрастаючага пакалення.

У Віцебскай вобласці развіццю сістэмы адукацыі надаецца вялікая ўвага. Мы ганарымся поспехамі навучэнцаў на рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах і конкурсах, творчымі дасягненнямі педагогаў і моладзі.

Наша мэта – забяспечыць якаснае навучанне кожнага, сфарміраваць правільную грамадзянскую пазіцыю, духоўныя і маральныя каштоўнасці, развіваць здольнасці і таленты маладых людзей. Важны ўклад у развіццё эканомікі ўносяць вышэйшая школа, установы прафесійна-тэхнічнага профілю.

Будучыня дзяржавы – за развітой эканомікай, якую здольныя пабудаваць творча мыслячыя, высокаадукаваныя, упэўненыя у сабе, самастойныя асобы.

Прыміце словы падзякі, паважаныя педагогі, настаўнікі, выхавальнікі, за ваш высакародны і адказны працу, вернасць настаўніцкаму абавязку! Жадаем усім моцнага здароўя, мудрасці, цярпення, прафесійнага і творчага росту! 

З павагай,

Н.Н.Шарсцянёў,                                                           В.В.Тарэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў