Віншаванне з Днём маці

Поздравление с Днем матери

Дарагія жанчыны!

Ад усёй душы віншую Вас з Днём маці!

Гэта светлае і радаснае свята нагадвае нам аб бесцаннасці ролі маці ў сям'і. Жанчына, якая дае жыццё, выхоўвае, натхняе на добрыя справы і пачынанні, вучыць быць цярплівымі і мудрымі, заслугоўвае слоў шчырай удзячнасці, любові і павагі. Усё, што ёсць у нас - дзякуючы маці! Яе ўрокі застаюцца галоўнымі на жыццёвым шляху, а любоў маці - надзейны абярэг.

У Прыдзвінскім краі пражывае 6715 шматдзетных сем'яў. Вялікія, дружныя сем'і – залог крэпасці і поспеху дзяржавы. Выдатна, калі ў іх укараняюцца традыцыйныя каштоўнасці, культывуецца здаровы лад жыцця, жывуць любоў і клопат.

Развіваюцца сямейныя формы выхавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У цяперашні час у 760 прыёмных сем'ях Віцебшчыны выхоўваецца 1156 дзяцей.

Праца маці адзначаецца высокімі ўзнагародамі Радзімы. Самая галоўная – ордэн Маці, уручаецца тым, хто нарадзіў і выхаваў пяцёра і больш дзяцей. Гэтай высокай узнагароды ў Віцебскай вобласці ўдастоены 623 жанчыны.

З мэтай павышэння прэстыжу мацярынства і ўмацавання інстытута сям'і, прапаганды вопыту ў выхаванні дзяцей 372 жанчыны Прыдзвінскага краю ўдастоены прэміі абласнога выканаўчага камітэта імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобы-Марчанка.

Ад усёй душы жадаю Вам, дарагія маці, доўгага і шчаслівага жыцця ў асяроддзі блізкіх людзей. Няхай дзеці апраўдваюць Вашы надзеі, радуюць сваімі дасягненнямі, дораць клопат і ўвагу. Моцнага Вам здароўя, згоды, дабрабыту і дастатку ў доме, шчасця і любові!

З павагай,

Генадзь Грэбнеў,

першы намеснік старшыні

Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта