Віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Паважаныя жыхары вобласці!
Віншую Вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Гэтая святочная дата ў календары рэспублікі з'яўляецца важнай вехай на шляху здабыцця нашай дзяржавай незалежнасці, знакам павагі да працы і подзвігу папярэдніх пакаленняў.
Абвешчанае савецкай уладай права нацый на самавызначэнне стала фундаментам, на якім мы пабудавалі суверэнную Айчыну - Рэспубліку Беларусь. Дасягненні, якімі сёння ганарыцца Беларусь: моцная народная ўлада, якая абапіраецца на сістэму Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў, сацыяльна арыентаваная эканоміка, высокаразвітыя адукацыя, навука і культура - шмат у чым заснаваныя на патэнцыяле, назапашаным у БССР.
Віцебшчына дынамічна развіваецца ў новых гістарычных умовах. Паслядоўная рэалізацыя эканамічных, сацыяльных і культурных праграм дазваляе нам з упэўненасцю глядзець у будучыню. Дзякуючы Вашай добрасумленнай працы прымнажаюцца багацці роднага краю.
Па добрай традыцыі 7 лістапада прынята сустракаць працоўнымі падарункамі. У гэтым годзе ў рэгіёнах вобласці здаюцца ў строй прамысловыя і сацыяльныя аб'екты, новыя жылыя дамы, урачыста адкрываюцца памятныя знакі.
Паважаныя ветэраны, прыміце пажаданні доўгіх гадоў жыцця, здароўя, дабрабыту!
Паважаныя жыхары Віцебшчыны, моладзь!
Няхай вера ў сябе, у сваю дзяржаву жыве ў сэрцы кожнага грамадзяніна Беларусі!
Ад усёй душы жадаю Вам, дарагія сябры, аптымізму, шчасця, міру і працвітання!
З павагай,
Аляксандр Косінец,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта