Віншаванне працаўнікам хлебнай нівы Аршанскага раёна са 100-тысячным намалотам

Паважаныя працаўнікі хлебнай нівы Аршанскага раёна!

Вы першымі ў вобласці пераадолелі рубеж 100 тысячнага намалоту. Шчыра віншуем вас з дасягнутым вынікам. Гэта стала магчымым дзякуючы вашай працавітасці, упартай штодзённай працы, прымаемым мерам па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні галіны, высокай дысцыпліне і адказнасці.

Дзякуем за плённую працу ўсім вяскоўцам, кіраўніцтву раёна, прадпрыемстваў, спецыялістам сельскагаспадарчай вытворчасці за эфектыўнае вырашэнне аграрных пытанняў. Няхай каравай рэгіёна з кожным годам становіцца больш важкім!

З павагай,

Н.Н.Шарснёў,                                                           В.В.Тарэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў