Практикант зьдзейсьніў крадзеж грузавіка з прадпрыемства ў Воршы
5 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Практикант згнаў грузавік з прадпрыемства ў Оршы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Дваццацігадовы хлопец згнаў аўтамашыну КамАЗ з аўтатранспартнага прадпрыемства, на якім праходзіў вытворчую практыку. Для гэтага малады чалавек пракраўся ўвечары ў аўтамабільны бокс і скарыстаўся ключамі, пакінутымі ў замку запальвання грузавіка. Паездка па горадзе аказалася нядоўгай: ён не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго ўрэзаўся ў гандлёвы павільён на вул.Леніна.
За крадзеж машыны ў дачыненні да аршанца ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.214 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.-0-