Урад Беларусі мае намер абвесьціць тэндэр на пастаўкі абсталяваньня для малочна-таварных ферм
18 жніўня, Талачынскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Урад мае намер аб'явіць тэндар на пастаўкі абсталявання для рэканструюемых малочна-таварных ферм. Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Разгледзеўшы пытанні з пастаўкамі абсталявання на абнаўляемыя фермы па краіне у цэлым, ва ўрадзе вырашылі аб'явіць тэндар сярод яго вытворцаў. "Некаторыя вытворцы не да канца адказна падышлі да вызначэння цэн, - лічыць Міхаіл Мясніковіч. - Мы імкнемся да таго, каб цэны былі даступнымі, каб быў мінімізаваны імпарт".
Выконваючы патрабаванні кіраўніка дзяржавы аб неабходнасці ўкаранення сучасных тэхналогій у жывёлагадоўлю, ва ўрадзе перагледзелі падыходы да рэканструкцыі ферм і ў бягучым годзе маюць намер увесці ў строй 800 ферм з даільнымі заламі замест 151 раней запланаванай. "Цэнтралізаванае водазабеспячэнне, выключэнне ручной працы. Ніякіх прымітыўных тэхналогій на фермах быць не павінна", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
У цэлым па краіне ў 2012 годзе трэба абнавіць 1,2 тыс. малочна-таварных ферм.-0-