Урад прапануе банкам адмовіцца ад інстытута паручальніцтва пры крэдытаванні будаўніцтва жылля
12 лістапада, Полацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Урад Беларусі ініцыюе перад банкамі адмову ад інстытута паручальніцтва пры крэдытаванні будаўніцтва жылля. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, адказваючы на пытанні работнікаў ААТ "Полацк-Шкловалакно", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэм'ер-міністр паведаміў, што праект указа падрыхтаваны, узгоднены з банкаўскай супольнасцю і ў бліжэйшы час будзе прадстаўлены Прэзідэнту краіны.
Гарантам вяртання банкаўскіх крэдытаў павінна стаць гарантаваная заработная плата і заклад маёмасці, лічыць Сяргей Сідорскі. Пры гэтым ён адзначыў, што льготнае крэдытаванне будзе шырэй распаўсюджвацца на сем'і з трыма і больш дзецьмі, урад разглядае магчымасць прадастаўлення больш шырокіх льгот па будаўніцтве жылля такім сем'ям. "Даючы льготныя крэдыты на жыллё, дзяржава павінна атрымліваць дэмаграфічную выгаду", - сказаў Сяргей Сідорскі. -0-