Праваахоўнікі Віцебскай вобласці і Унутранай Манголіі КНР будуць супрацоўнічаць
Пратакол аб узаемадзеянні, накіраваны на павышэнне эфектыўнасці сумеснай барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю, стварэнне механізму своечасовага абмену інфармацыяй, падпісаны сёння ў Віцебску ў ходзе сустрэчы кіраўніцтва УУС Віцебскага аблвыканкама і Дэпартамента грамадскай бяспекі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія Кітайскай Народнай Рэспублікі. Вітаючы калег, начальнік абласнога ўпраўлення унутраных спраў Іван Кубракоў выказаў надзею, што сустрэча будзе прадуктыўнай і стане добрай магчымасцю для глыбокага аналізу ўзаемавыгадных адносін, выпрацоўкі прадуктыўных прапаноў па сумеснай працы на перспектыву. "Мы гатовыя падзяліцца сваім станоўчым вопытам па процідзеянні злачыннасці, забеспячэнні грамадскай бяспекі", - падкрэсліў кіраўнік віцебскай міліцыі.
У сваю чаргу начальнік Дэпартамента грамадскай бяспекі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія КНР Ма Мін заявіў аб намеры арганізаваць пастаянны абмен інфармацыяй аб становішчы спраў і тэндэнцыях у галіне транснацыянальнай злачыннасці, вопыце барацьбы з ёй.
"Сустрэча паказала, што мы гатовыя аказваць адзін аднаму садзейнічанне ў прадухіленні, выяўленні і спыненні транснацыянальных злачынстваў, якія закранаюць інтарэсы абедзвюх дзяржаў", - адзначыў ён. Госці таксама наведалі гісторыка-дэманстрацыйную залу УУС, дзе пазнаёміліся з асноўнымі этапамі станаўлення беларускай міліцыі на тэрыторыі Віцебскай вобласці.