Святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці ў Віцебску і Віцебскай вобласці

Праздничные мероприятия ко Дню Независимости в Витебске и Витебской области
3 ліпеня ў Віцебску ў 10.00 на плошчы Перамогі пачнецца ўрачыстае ўскладанне вянкоў і кветак да Помніка воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам, затым адбудзецца мітынг і святочнае тэатралізаванае шэсце "Беларусь незалежная" прадстаўнікоў грамадскасці, творчых калектываў, спартсменаў і моладзі.

3 ліпеня ў Віцебску

У 10.00 на плошчы Перамогі пачнецца ўрачыстае ўскладанне вянкоў і кветак да Помніка воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам, затым адбудзецца мітынг і святочнае тэатралізаванае шэсце "Беларусь незалежная" прадстаўнікоў грамадскасці, творчых калектываў, спартсменаў і моладзі. Пасля завяршэння афіцыйнай часткі свята (у 11.00) на плошчы Перамогі пачнецца канцэрт з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў Віцебскай вобласці. У 23.00 на цэнтральнай плошчы горада пройдзе акцыя "Заспяваем гімн разам", якая завершыцца святочным салютам.

10.00 - урачыстае ўскладанне кветак да бюста П.М.Машэрава на вуліцы Замкавай.

З 10.00 да 15.00 у парку Пераможцаў канцэртна-гульнявая праграма

З 10.00 да 16.00 на вуліцы Пушкіна выстава літаратуры, сувенірнай прадукцыі.

З 10.00 да 20.00 на вуліцы Суворава разгорнецца "Віцебскі вернісаж" (выстава-кірмаш работ народных майстроў, мастакоў, навучэнцаў ДХШ, ДШМ).

З 10.00 да 16.00 у пойме ракі Віцьба культурна-спартыўнае свята

З 15.00 да 7.00 у парку імя Фрунзе танцавальна-забаўляльная праграма "На свята з духавым аркэстрам".

З 12.00 да 16.00 у комплексе культурна-масавага адпачынку ім. Савецкай Арміі святочнае гулянне, канцэртная праграма "Славім тваё імя, Беларусь!".

З 11.00 да 14.00 у Культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" канцэртная праграма "О, Беларусь, мая калыска!".

З 12.00 да 15.00 на пляцоўцы Культурна-дзелавога цэнтра "Першамайскі" народнае гулянне "Беларусь - наша гордасць!".

Полацкі раён

2-3 ліпеня ў Полацкім раёне пройдуць раённыя патрыятычныя акцыі "Аўтобус вызвалення" і "Ніхто не забыты".

3 ліпеня

У 10.00 пачнецца патрыятычная акцыя на Кургане Няскоранасці "Беларусь мая - гонар і слава!", у рамках якой будзе арганізаваны велапрабег "Агонь Перамогі" па маршруце Полацк - мемарыяльны комплекс "Курган Славы" - Курган Няскоранасці.

10.00 - патрыятычнае мерапрыемства "Яны змагаліся за Радзіму…" на гісторыка-культурным комплексе "Поле воінскай славы".

12.00 - у Палацы культуры КСК ААТ "Полацк-Шкловалакно" мастацка-дакументальная кампазіцыя "Памяць сэрца гаворыць" (заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр "Пілігрым" Полацкага ГДК, ваенна-гістарычны клуб "Воінская слава" (г. Мінск, г. Полацк).

З 11.00 да 14.00 у Палацы культуры пройдзе прэзентацыя воінскіх частак Полацкага гарнізона і ДУА "Полацкае кадэцкае вучылішча".

13.30 - "парад" байкераў і выстава мотатэхнікі.

У 14.00 ля помніка 23 гвардзейцам-грыгор'еўцам адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства "Схілім галаву перад подзвігам Вашым...".

У 15.00 будзе дадзены старт веласіпеднай гонкі па маршруце: пл. Свабоды - пр. Францыска Скарыны - вул. Энгельса - пр. Францыска Скарыны - вул. Леніна.

З 14.00 да 18.00 – раённы патрыятычны свята "Дзякуй за мірнае дзяцінства" на пл. Свабоды з мітынгам, ускладаннем вянкоў і кветак да помніка Вызваліцелям Полацка.

14.00 на пл. Свабоды паказальныя выступленні навучэнцаў вучэбна-спартыўнага ўстановы "Полацкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву".

15.00 - урачыстае адкрыццё аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту.

З 16.00 да 18.00 - водна-спартыўнае свята "О, спорт, ты - мір!" з паказальнымі выступленнямі навучэнцаў спецыялізаванай дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы "Віцебскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту" на рацэ Заходняя Дзвіна і ў р-не гасцініцы "Парус".

З 14.00 да 17.00 на пляцоўцы каля помніка Ф. Скарыне святочная канцэртная праграма "Полацк святочны";

З 17.00 да 20.00 тут жа рок-канцэрт "За Беларусь!".

З 14.00 да 20.00 на пляцоўцы ля кінатэатра "Радзіма" свята "Для тых, хто малады душой" .

 

6 ліпеня ў Верхнядзвінскім раёне на Кургане Дружбы, які знаходзіцца на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі, у 55-ы раз збяруцца партызаны і падпольшчыкі Вялікай Айчыннай вайны.

У розных кутках Віцебскай вобласці 3 ліпеня пройдуць мітынгі, ускладанні кветак, вянкоў, народныя гулянні, выставы-кірмашы, святы спорту.