Святочныя праграмы да заканчэння навучальнага года пройдуць у Віцебску

Навучальны год 2013-2014 падыходзіць да канца, а гэта значыць, што праз некалькі дзён школьнікі адправяцца на доўгачаканыя летнія канікулы. Традыцыйна ДУ «Цэнтр культуры «ВІЦЕБСК» падрыхтаваў для дзяцей святочныя праграмы.

30 мая а 10.30 і 13.00 на сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца канцэрт для малодшых школьнікаў «КЛАСНЫ ЧАС. НЕЗНУДЗЕЛАЕ ЛЕТА». ДАНАЯ, ансамбль танца «ЯГОЗА», ансамблі бальнага танца «ПІРУЭТ» і «МАЗАІКА», ансамбль «ВЕТРАЗЬ», студыя эстраднай песні «ФОРУМ», студыя «АРТ-ПРАЕКТ», Тэатр гульні, тэатр песні «ПРАСТОРЫ», харэаграфічны ансамбль «ЗОРКА», шоу-балет «ШКОЛА ЗОРАК» – усе гэтыя творчыя калектывы ўладкуюць сапраўднае свята для дзяцей, прадставіўшы яркія тэатралізаваныя нумары.

31 мая а 13.00 развітвацца са школай будуць старэйшакласнікі: для выпускнікоў 2014 года Цэнтр культуры «ВІЦЕБСК» падрыхтаваў канцэрт «АПОШНІ ЗВОН», на якім выступяць ансамбль танца «ЛЯВОНІХА», тэатр песні «ПРАСТОРЫ», харэаграфічны ансамбль «ЗОРКА», шоу-балет «СЕНСАЦЫЯ», INFINITY DANCE GROUP. Спецыяльныя госці праграмы – Іван ВАБІШЧЭВІЧ (Беларусь), Дзмітрый БІКБАЕЎ і гурт 4POST (Расія).

Квіткі ў касах горада і на www.kvitki.by

Даведкі па тэлефонах: 36-30-40, 42-65-91.