Святочны прыём у Віцебскім аблвыканкаме сабраў 20 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Праздничный прием в Витебском облисполкоме собрал 20 ветеранов Великой Отечественной войны
Аднаўленне імёнаў загінулых вызваліцеляў Віцебскага рэгіёну – было і застаецца важнай задачай улады, абавязкам кожнага грамадзяніна перад пакаленнем пераможцаў, адзначыў сёння старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў на ўрачыстым прыёме ветэранаў ВАВ.

"На душы, не хаваю, ёсць пачуццё горычы, ад таго, што вас становіцца ўсё менш, - прызнаўся Мікалай Шарснёў. - З мінулагодняй сустрэчы нас пакінулі пяць чалавек. Але значнасць Перамогі з кожным годам менш не становіцца. Вы застаецеся прыкладам для сучаснай моладзі, бачыце, наколькі вялікі яе патрыятызм. Як чула, шчыра рэагуе маладое пакаленне на мерапрыемствы 9 Мая. Ваша справа, жыццё і здароўе, пакладзеныя на алтар Перамогі, усё так жа каштоўныя. Мы жывем пад мірным небам, нашы дзеці не бачылі вайны, і, будзем спадзявацца, дзякуючы агульным намаганням нашы ўнукі таксама не сутыкнуцца з той бядой, якая выпала на вашу долю". 

БЕЛТА. Фота Алега Клімовіча, "Віцьбічы".