Святочным канцэртам і салютам у Віцебску завяршыўся Дзень народнага адзінства
Святочным канцэртам і салютам на плошчы Перамогі ў Віцебску завяршыўся Дзень народнага адзінства.
З віншавальнай прамовай перад жыхарамі і гасцямі абласнога цэнтра выступіў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.
– Дарагія жыхары і госці Віцебшчыны! Сёння мы разам адзначаем маладое і важнае для нас дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Яно мае глыбокую гістарычную аснову, увасабляе гераічнае мінулае і ген пераможцаў нашага народа. Толькі разам мы зможам зрабіць нашу Беларусь прыгожай і моцнай, абараніць нашу Радзіму! – адзначыў Вячаслаў Дурноў. – Паважаныя жыхары і госці Віцебска, ад імя кіраўніцтва аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў віншую вас з Днём народнага адзінства. Жадаю вам мірнага неба, стваральнай працы і шчасця ў кожную сям'ю.