Свята для пчаляроў і гурманаў арганізуюць у Полацку 14 жніўня

Праздник для пчеловодов и гурманов организуют в Полоцке 14 августа

Раённае свята "Полацк - мёдавая сталіца" пройдзе ў раённым цэнтры 14 жніўня.

Як паведамілі ў прэс-службе райвыканкама, падчас мерапрыемства будзе вызначаны лепшы пчаляр Полаччыны, які атрымае тытул "Мядовага цара".

За званне лепшага пчаляра будуць змагацца 10 прэтэндэнтаў, якія прайшлі папярэдні этап спаборніцтва, даказаўшы, што на іх пасеках вырабляецца якасны і карысны мёд. Непасрэдна на свяце пчаляры павінны будуць прадставіць нумары-візіткі, прадставіць публіцы маляўнічы букет з раслін-мёданосаў, вырабіць рамкі для вулляў, хутка апрануцца ў адзенне пчаляра - ахоўная маска з дробнай сеткай, камбінезон з шчыльнай тканіны і пальчаткі.

Той пчаляр, які годна пераадолее ўсе спаборніцкія этапы, і будзе ўдастоены ганаровага тытула "Мядовы цар". На мёдавых падворках (арганізатары чакаюць на свяце каля 50 пчаляроў не толькі Полацкага, але і Верхнядзвінскага, Ушацкага, Глыбоцкага, Мёрскага, Шаркаўшчынскага, Расонскага раёнаў) ён вызначыць лепшае мёдавае меню.

Акрамя мёдавых падворкаў з велізарным выбарам лекавай прадукцыі (мёд грэцкі, кветкавы, рапсавы, верасовы і г.д.) на праспекце Францыска Скарыны будзе працаваць акадэмія пчалярскага майстэрства. Ганаровымі гасцямі свята стануць пераможцы рэспубліканскага конкурсу юных знаўцаў пчалярскага рамяства, які праводзіў Саюз беларускіх пчаляроў. У бліжэйшы час яны будуць прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе юных пчаляроў у Славакіі, адзначылі ў прэс-службе.

Полацкі раён - адзін з найбуйнейшых цэнтраў мёдавага промыслу краіны. Старт святу будзе дадзены ў 15.00 цырымоніяй урачыстага асвячэння мёду новага ўраджаю прадстаўнікамі Полацкай епархіі.

Алена Ціханава, БЕЛТА.