Свята бульбы прайшло ў Дубровенскім раёне
У форме тэлепраграмы «Весці» прайшло свята бульбы ў аграгарадку Буда Дубровенскага раёна. Гэты сельскагаспадарчы фест – адно з брэндавых мерапрыемстваў рэгіёна.
Гасцей свята сустрэлі выставамі – «Бульбяны пір», «Бульбяныя дзівосы» і «Бульбяны рэкардсмен». У пачатку «Бульбяных вестак» вядучыя паведамілі, што сёлета ўраджай з кожнай соткі ў вяскоўцаў вырас на 10% да леташняга. Герояў, якія дасягнулі найбольшых поспехаў, запрашалі на сцэну, а таксама прадстаўлялі гледачам рэпартажы з іх прысядзібных участкаў.
Госці свята змаглі наведаць міні-кафэ «Бульбаш» і пачаставацца дранікамі, бабкай і іншымі нацыянальнымі стравамі з бульбы. Самадзейныя артысты Дубровеншчыны цешылі сваімі творчымі нумарамі, атмасфера мерапрыемства была па-сапраўднаму святочнай. Для дзяцей арганізавалі тэматычныя пляцоўкі з гульнямі і майстар-класамі.