Свята рушніка і конкурс лялек пройдуць у Горадзе майстроў на «Славянскім базары ў Віцебску»
У гэтым годзе ў Горадзе майстроў, які стаў пастаянным спадарожнікам міжнароднага фестывалю мастацтваў, пройдзе свята-конкурс майстроў па вырабе лялек і цацак «Забава-2015». Гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва закранае многія народныя рамёствы: вязанне, шыццё, пляценне з лазы і саломы, разьбу па дрэве, кераміку. Сёння цацкі і лялькі, выкананыя ўручную, набываюць вялікую папулярнасць. Пра гэта сведчаць і выставы, якія праходзілі, у тым ліку і ў рамках «Славянскага базару». Так, летась была прадстаўлена экспазіцыя Балтыйскай гільдыі майстроў аўтарскай лялькі і цацкі, якая карысталася вялікім поспехам у наведвальнікаў.
Асаблівая ўвага на сёлетнім фестывалі таксама будзе нададзена ручніку. На плошчы Свабоды пройдзе абласное свята «Ручнiк – як лёс».
Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"