Свята з пачуццём гонару. Школьнікам і гімназістам Віцебскай вобласці ўручылі пашпарты
Выдатнікам вучобы і спорту школьнікам і гімназістам Віцебскай вобласці ўручылі пашпарты на ўрачыстай цырымоніі ў рамках акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!"

Пашпарты ў дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі - ва ўрачыстай абстаноўцы з рук старшыні аблвыканкама Аляксандра Суббоціна прынялі больш за 20 чалавек. Гэта юнакі і дзяўчаты з розных куткоў паўночнага рэгіёну: выдатнікі вучобы, якія маюць вялікія поспехі ў спартыўным і грамадскім жыцці.

Падвойнае свята сёння ў вучня сярэдняй школы №2 Бешанковіч Івана Касарэўскага. Справа ў тым, што юнак 15 сакавіка адзначае і свой дзень нараджэння. Разам з галоўным дакументам ён прыняў віншаванні і пажаданні новых перамог. Іван актыўна ўдзельнічае ў жыцці роднай школы, ён неаднаразова станавіўся прызёрам раённых і рэспубліканскіх конкурсаў.

"Спачатку мяне ахапіла збянтэжанасць, потым прыйшло ўсведамленне, а пазней - гонар. І хваляванне прайшло, - падзяліўся эмоцыямі Іван Касарэўскі. - Я люблю сваю краіну і магу з упэўненасцю сказаць, што грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен быць працавітым, сумленным, чулым і ветлівым. Павінен любіць сваю Радзіму і ніколі яе не здраджваць, а абараняць. Для таго, каб быць годным грамадзянінам сваёй краіны, я гатовы добрасумленна вучыцца, паступіць у ВНУ і пайсці на добрую працу, пастарацца працаваць на развіццё".
Пакуль з ВНУ і спецыяльнасцю юнак не вызначыўся, але прызнаўся, штоу яго ляжыць душа да гуманітарных прадметаў. Добрыя вынікі ёсць у гісторыі, геаграфіі, літаратуры. У вольны час малады чалавек нават піша вершы, а па жыцці ідзе з дэвізам "Вучыся добра, абараняй слабых і будзь самім сабой".
Галоўны дакумент у аблвыканкаме сёння ўручылі і вучаніцы Апсаўскай сярэдняй школы Браслаўскага раёна Вераніцы Данілавай. "Калі я даведалася, што буду атрымліваць пашпарт у аблвыканкаме, у мяне быў шок. Але потым з'явіўся гонар, я вельмі за сябе парадавалася. Мне спадабаўся гэты будынак, які валодае гістарычнай каштоўнасцю. Сама яго гісторыя захоплівае", - сказала дзяўчына. Вераніка - пераможца абласнога конкурсу работ даследчага характару і праектаў "Я пазнаю свет", прызёр раённай вясенняй алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Таксама ў скарбонцы васьмікласніцы - дыплом III ступені абласной дыстанцыйнай алімпіяды па працоўным навучанні.
Перад урачыстай часткай юных гасцей запрасілі на экскурсію па аблвыканкаме, а пасля цырымоніі - на адкрыты дыялог з Аляксандрам Субоціным "Мы - грамадзяне Беларусі!".