Свята працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці "Дажынкі-2014" пройдзе ў Гарадку 26-28 верасня

Праздник тружеников села Витебской области "Дажынкі-2014" пройдет в Городке 26-28 сентября

Свята працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці "Дажынкі-2014" пройдзе ў Гарадку 26-28 верасня. Пра гэта паведаміў сёння старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, які прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ў сярэдняй школе №1 Гарадка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Робим нямала для ўмацавання інфраструктуры горада. Да "Дажынак" увядзем у эксплуатацыю Дом культуры, кінатэатр, дзіцяча-юнацкую спартыўную школу са спартыўнымі і трэнажорнымі заламі. У далейшым тут яшчэ будзе пабудаваны басейн, лядовая арэна", - сказаў кіраўнік вобласці, падкрэсліўшы, што спартыўнымі аб'ектамі змогуць карыстацца не толькі выхаванцы школы, але ўсе дзеці і дарослае насельніцтва Гарадка.

"Акрамя гэтага, тут будзе пабудавана адна з лепшых у краіне лыжаролерных трас для правядзення спаборніцтваў па біятлоне і лыжных гонках", - сказаў Аляксандр Косінец, падкрэсліўшы, што ў Гарадку будуць створаны ўсе ўмовы для працы, вучобы, правядзення годнага адпачынку, заняткаў спортам і адпачынку. Гарадок становіцца вельмі значным спартыўным цэнтрам не толькі для вобласці, але і для краіны", - рэзюмаваў кіраўнік вобласці.

Алена Ціханава