Свята ўраджаю, конкурс маладых сем'яў і фестываль песні пройдуць у Верхнядзвінскім раёне

Праздник урожая, конкурс молодых семей и фестиваль песни пройдут в Верхнедвинском районе
Раённае свята ўраджаю "Дажынкі", конкурс "Наша хата ўсім багата!" і фестываль песні "Збіраем зорны карагод" адбудуцца 24-25 жніўня ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў райвыканкаме.

Раённае свята ўраджаю "Дажынкі", конкурс "Наша хата ўсім багата!" і фестываль песні "Збіраем зорны карагод" адбудуцца 24-25 жніўня ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў райвыканкаме.

Цэнтрам святкавання "Дажынак" 24 жніўня стане сельскагаспадарчае прадпрыемства "Верхнядзвінскі". Тут пройдзе свята ў адпаведнасці з народнай традыцыяй. Жыхары і госці рэгіёна ўбачаць фальклорны абрад у выкананні народнага ансамбля "Сенькавіца". Затым пройдзе чын асвячэння збожжа новага ўраджаю і будзе адслужаны падзячны малебен. Працягне свята музычная праграма творчых калектываў Верхнядзвінскага раёна.

У гэты ж дзень у аграгарадку Леанішэна пройдзе раённы конкурс "Наша хата ўсім багата!", удзельнікамі якога стануць маладыя сем'і з дзецьмі, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах Верхнядзвінскага раёна. Праграма свята разнастайная і насычаная: сямейныя выставы і выставы майстроў народнай творчасці, конкурсы "Вітаем па-беларуску!", "Святочны воз", "Бульбашы", і гульнявыя і канцэртныя праграмы.

А ў нядзелю ў аграгарадку Валынцы адбудзецца раённы фестываль песні "Збіраем зорны карагод". У фестывалі возьмуць удзел аматарскія калектывы і выканаўцы з Верхнядзвінскага раёна і рэгіёнаў вобласці, а таксама госці з Літвы. Падчас фестывалю адбудзецца свята майстроў народнай творчасці "Скарбонка Верхнядзвіншчыны".