Свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі» пройдуць у рэгіёнах Віцебскай вобласці

Пасля старту абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2022" у Глыбокім святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню аграрыяў, праходзяць у рэгіёнах.

  • 23 верасня – раённыя "Дажынкі" пройдуць у Бешанковіцкім раёне;
  • 24 верасня - у Віцебскім, Міёрскім, Ушацкім, Чашніцкім і Шумілінскім раёнах.
  • 30 верасня ўшануюць хлебаробаў у Сенненскім раёне;
  • 7 кастрычніка – у Шаркаўшчынскім раёне;
  • 22 кастрычніка – у Браслаўскім раёне.
  • 11 лістапада свята аграрыяў адбудзецца ў Пастаўскім раёне;
  • 12 лістапада – у Дубровенскім, Лёзненскім і Аршанскім раёнах;
  • 17 лістапада – у Докшыцкім раёне;
  • 18 лістапада – у Верхнядзвінскім, Гарадоцкім, Полацкім, Расонскім і Талачынскім раёнах.

Завершыцца ўраджайны марафон напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці уручэннем заслужаных узнагарод у абласным цэнтры.