Прадстаўлена абвінавачванне кіроўцу фуры, які здзейсніў наезд на хуткую на аўтадарозе Полацк-Віцебск

Кіроўцу грузавога аўтамабіля "ДАФ", які здзейсніў наезд на машыну хуткай медыцынскай дапамогі на аўтадарозе Полацк-Віцебск, прад'яўлена абвінавачванне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

Дзеянні кіроўцы кваліфікаваны следствам па ч.3 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула гібель двух ці больш асоб) КК Беларусі. У дачыненні да абвінавачанага абрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

З мэтай усебаковага, поўнага і аб'ектыўнага расследавання крымінальнай справы праводзяцца аўтатэхнічная, трасалагічная і іншыя крыміналістычныя экспертызы.

Аварыя з удзелам урачоў Полацкай раённай бальніцы адбылася 23 мая ў Шумілінскім раёне. Прыблізна ў 8.30 у хуткую, якая спынілася на абочыне дарогі для ліквідацыі няспраўнасці ў маторным адсеку, ззаду ўрэзаўся грузавік "ДАФ-95.430". У выніку ў машыне хуткай дапамогі апынуліся заблакаваныя пяць чалавек. На месца прыбылі работнікі МНС, якія вызвалілі медыкаў. Чатыры жанчыны загінулі ў выніку ДТЗ на месцы, адну з траўмамі рознай ступені цяжкасці тэрмінова даставілі ў бальніцу. У цяперашні час яе жыццю нішто не пагражае.

БЕЛТА