Навагоднія і калядныя кірмашы пачынаюць сваю працу ў Віцебску
Прыватнаму унітарнаму прадпрыемству «ВестОптЦентр», адкрытым акцыянерным таварыствам «Віцебскі халадкамбінат», «Бакалея Віцебск», «Ніка» распараджэннем гарвыканкама даручана забяспечыць назапашванне харчовых тавараў, у тым ліку шампанскага, кандытарскіх вырабаў, падарункавых набораў і іх пастаўку па заяўках гандлёвых арганізацый.
Кіраўнікам прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва незалежна ад формы ўласнасці забяспечыць да 25 лістапада святочнае навагодняе, у тым ліку светлавое, афармленне вітрын і фасадаў афармленне аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва; правядзенне ўжо з 23 лістапада выставак-продажаў, распродажаў па зніжаных цэнах, дэгустацый харчовых тавараў, рэкламных акцый, з прадастаўленнем скідак на тавары і паслугі.
З 21 снежня 2019 года па 7 студзеня 2020-га падаўжаюцца рэжымы работы аб'ектаў гандлю ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Віцебскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне арганізуе з 21 снежня пашыраны гандаль натуральнымі елкамі і соснамі ў адведзеных месцах, а таксама на пазначаных пляцоўках у дні правядзення кірмашоў.
Дыслакацыя ёлачных кірмашоў у горадзе Віцебску: ПУП «Полацкі калгасны рынак» і «Смаленскі калгасны рынак»; на рынку «Паўднёвы»; скрыжаванні праспектаў Чарняхоўскага і Будаўнікоў; на плошчы Пралетарскай; на праспекце Перамогі (каля крамы № 141 ААТ «Веста»); на вуліцы Чкалава (пынок гарадскога транспарту «Поўдзень-7» і пынок гарадскога транспарту «Маладзёжная»); на Маскоўскім праспекце, 45/1 і дома №130 (у раёне крамы «Еўраопт»); на вуліцах Міра, 44; Гагарына (у раёне крамы ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка»); Цітова (каля дома № 113), Смаленскай, 3/1 (каля крамы № 23 ААТ «Віцебскія прадукты»), Праўды, 64а (у раёне крамы «Доброном»), Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 11а (у раёне крамы «Капеечка»); на праспекце Будаўнікоў, 15в (у раёне гандлёвага цэнтра «ТрыО»), на скрыжаванні вуліцы Смаленскай і праспекта Фрунзе, а таксама вуліцы Максіма Горкага і Акадэміка Паўлава.