Навагоднія кірмашы ў Віцебску будуць праходзіць кожныя выхадныя з 1 снежня
І працягнуцца да 7 студзеня 2013 года. Час працы – з 9.00 да 14.00 гадзін. На вуліцах Леніна (участак ад міні-кафэ «Эрыдан» да кафэ «Аўрора») і Цітова (каля дома №113), рынку «Цэнтральны» ( вул.Афіцэрская, 2) і плошчы Пралетарская адбудуцца распродажы тавараў па зніжаных цэнах з удзелам арганізацый прамысловасці, гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, а таксама ажыццяўляючых вытворчасць і перапрацоўку прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі.
Ужо вядомыя і месцы дыслакацыі ёлачных базараў у сталіцы Прыдзвіння. Гэта ЧУП «Полацкі калгасны рынак»; ЧУП «Смаленскі калгасны рынак; рынак «Паўднёвы» ТАА «Віцебская эканамічная асацыяцыя АСК»; мікрараён «Білева-1» (каля дома № 14 па вул. Караткевіча); Нікраполле (у раёне абласной бальніцы); на скрыжаванні вуліцы Смаленскай і праспекта Фрунзе, праспектаў Чарняхоўскага і Будаўнікоў; на Пралетарскай плошчы; праспектах Перамогі (каля крамы №141 ААТ «Веста») і Маскоўскі (каля дома № 45/1). А таксама на вуліцах: Смаленская, 3/1 (каля крамы №23 ААТ «Віцебскі прадукты»), Лаза (каля дома № 129а у раёне крамы СЗАТ «Фірма «Амега»), Чкалава (спынкі гарадскога транспарту «Поўдзень-7» і «Маладзёжная»), Міра (дом №44), Гагарына (каля крамы ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка»), Воінаў-інтэрнацыяналістаў (ля ўніверсама «Амега»), Карла Маркса (на пляцоўцы каля крамы ОРС), Цітова (у раёне канцавой прыпынку трамвая і дома № 113).
Акрамя таго, з 15 лістапада 2012 года прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва арганізуюць святочны гандаль з правядзеннем выстаў-продажаў, дэгустацыяй харчовых тавараў, рэкламных акцый, уручэннем заахвочвальных прызоў і падарункаў.