Прадпрыемства «Вік — здароўе жывёл» прызнана лепшым рэзідэнтам СЭЗ «Віцебск»
У 2013 годзе замежнае прадпрыемства «Вік — здароўе жывёл» накіравала на развіццё вытворчасці ветпрэпаратаў больш за 1 млн долараў. І ў 2014-м кампанія не мае намеру зніжаць інвестыцыйную актыўнасць, якая спатрэбіцца для рэалізацыі маштабнай праграмы мадэрнізацыі.
Па выніках працы ў мінулым годзе прадпрыемства прызнана лепшым рэзідэнтам СЭЗ «Віцебск». Цырымонія ўзнагароджання сімвалічным ганаровым сцягам перадавіка адбылася днямі ў адміністрацыі СЭЗ.
Як паведаміў «Віцебскім навінам» яго дырэктар Алег Чакункоў, асноўны аб'ём інвестыцыйных укладанняў у 2013-м быў накіраваны на будаўніцтва цэха вытворчасці касметычных сродкаў па доглядзе за хатнімі жывёламі. Працэс абнаўлення на «Вік — здароўе жывёл» не спыняецца фактычна з моманту пачатку яго дзейнасці ў 2002 годзе. Сёння ў інвестыцыйным партфелі прадпрыемства — мадэрнізацыя вытворчасці таблетак, лініі па выпуску парашковых форм прэпаратаў, а таксама будаўніцтва склада гатовай прадукцыі. Мяркуемы аб'ём капітальных укладанняў складзе ў 2014-м не менш за 1,2 — 1,3 млн долараў. Дарэчы, каля 95% прадукцыі «Вік — здароўе жывёл» экспартуе ў асноўным у Расію, а таксама Казахстан і Узбекістан.
У цэлым для рэзідэнтаў СЭЗ «Віцебск» мінулы год склаўся неадназначна, хоць большасць прагнозных параметраў фінансава-гаспадарчай дзейнасці выканаць удалося. Напрыклад, аб'ём прыцягнутых замежных інвестыцый у памеры 118 млн долараў стаў рэкордным за гісторыю СЭЗ, у тым ліку па прамых інвестыцыях на чыстай аснове (49,5 млн долараў) заданне перавыканана амаль удвая. Найбольшы ўклад унеслі СП «Чэс-Бел», ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод», ІП ТАА «ЛІНПАК Пекэджынг Іст».
За дасягненне высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2013 годзе ўзнагароджаны граматамі ТАА
«Альянспласт», ААТ «Віцебскія дываны», ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей», СААТ «Натрыкс», УП «Палімерканструкцыя», ІААТ «Продэксим», ТАА «ПРА «Энергакамплект».У 2014 годзе рэзідэнтам СЭЗ
«Віцебск» трэба будзе планаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб нарасціць экспарт прадукцыі на 16%, паслуг — на 10%, прыцягнуць не менш за 35 млн долараў прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове.Сяргей Антоновіч, "Віцебскія весці"