Прадпрыемства "Вітстрайцяжмаш" адкрыла сэрвісны цэнтр у Маскве
17 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прадпрыемства "Вітбудтэхмаш" адкрыла сэрвісны цэнтр па абслугоўванні сваіх аўтагідрапад'ёмнікаў у Маскве, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар "Вітбудтэхмаша" Андрэй Сідараў.
У бягучым годзе прадпрыемства таксама адкрыла два філіялы ў Мінску і Гомелі. Адкрыццё сэрвіснага цэнтра і філіялаў - частка стратэгіі маркетынгу прадпрыемства, якое першым у Беларусі распрацавала і прыступіла да серыйнай вытворчасці аўтагідрапад'ёмніка з высокатрывалай канструкцыйнай сталі. Тэхнічныя характарыстыкі мантажнага стрэлавага пад'ёмніка, здольнага падымаць рабочых і інструмент з матэрыяламі на вышыню амаль 20 м, не саступаюць замежным аналагам, а дзякуючы выкарыстанню высокатрывалых сталей яго металаёмістасць на 40% ніжэйшая, чым у канкурэнтаў, пры гэтым грузавыя характарыстыкі застаюцца ранейшымі. Кіраванне пад'ёмным механізмам ажыццяўляецца з дапамогай электрагідраўлічнага пульта. Па цане віцебскі пад'ёмнік удвая таннейшы.
На рэалізацыю праекта ў бягучым годзе накіравана Br1,5 млрд. Інвестыцыі ва ўвесь праект, які разлічаны на рэалізацыю да 2014 года, складуць звыш Br4,5 млрд. Праект прадугледжвае стварэнне 100 рабочых месцаў. Падатковыя паступленні ў мясцовы бюджэт за 2010-2013 гады, па папярэдніх разліках, складуць больш Br8,5 млрд.
Попыт на новую прадукцыю ўстойлівы. Штомесяц выпускаецца і тут жа рэалізуецца па пяць аўтагідрапад'ёмнікаў, а з уводам у строй у снежні бягучага года новага цэха аб'ём вытворчасці ў месяц узрасце ў два разы. Па словах Андрэя Сідарава, расійскія энергетыкі праявілі зацікаўленасць да закупак гэтых пад'ёмнікаў.
Прыватнае вытворча-гандлёвае унітарнае прадпрыемства "Вітбудтэхмаш" створана ў 2004 годзе. Прадпрыемства спецыялізуецца на тэхнічным абслугоўванні і рамонце ўсіх відаў аўтагідрапад'ёмнікаў і пад'ёмнікаў, вырабе адказных металаканструкцый і вузлоў, вытворчасці будаўнічага абсталявання. Па выніках працы за 10 месяцаў бягучага года тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці склаў 160%, рэнтабельнасць прадукцыі дасягнула 30%. У бягучым годзе прадпрыемствам створана 28 рабочых месцаў, сярэдняя заработная плата перавышае $450 у эквіваленце, а высокакваліфікаваных рабочых - больш $500 у эквіваленце. -0-