Прадпрыемства «Вітбудтэхмаш» стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2012 года.
Яго арганізатарамі традыцыйна выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Лепшым інавацыйным праектам на гэты раз быў прызнаны праект «Стварэнне вытворчасці па выпуску пад'ёмна-транспартнага абсталявання і пашырэння пераліку паслуг, якія аказваюцца», прадстаўлены ПУП «Вітбудтэхмаш». Узнагароду дырэктар, член Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў Андрэй Сідараў атрымліваў у Мінску напярэдадні Новага года.
Віцебскае прадпрыемства займаецца выпускам аўтагідрапад'ёмніка, які рэалізуецца не толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД. Для яго вытворчасці ўжываюцца высокатрывалыя канструкцыйныя сталі швейцарскай фірмы і італьянскія гідраўлічныя сістэмы, што дазволіла паменшыць металаёмістасць канструкцыі машыны на 40 працэнтаў і пры гэтым захаваць выдатныя грузападымальныя характарыстыкі. Акрамя таго, тут вырабляюць і іншае грузападымальнае і будаўнічае абсталяванне. Распрацоўкі вядзе ўласны канструктарскі аддзел сумесна з заходнімі кампаніямі.