Прадпрыемствы Гарадоцкага раёна без ведамаснай падпарадкаванасці ў I паўгоддзі павялічылі інвестыцыі ў 5 разоў
29 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Прадпрыемствы і арганізацыі Гарадоцкага раёна (Віцебская вобласць), якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці, у першым паўгоддзі інвеставалі ў рэалізацыю праектаў каля Br6 млрд., што перавышае ў 5 разоў паказчык за 6 месяцаў мінулага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама.
Найбольшую інвестыцыйную актыўнасць праявіла замежнае прадпрыемства (ЗП) "Дзярносельскі-Гарадок". Кампанія накіравала больш Br2,7 млрд. на рэалізацыю праекта па будаўніцтве малочна-таварнага комплексу на 1,2 тыс. галоў у вёсцы Віроўля. Акрамя таго, высокімі тэмпамі развівалі ўласную філіяльную сетку ў рэгіёне Белаграпрамбанк, Беларусбанк.
Укладанні ў індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва выраслі ў 3,6 раза - за шэсць месяцаў уведзена ў эксплуатацыю 3,6 тыс. кв. м індывідуальнага жылля, што склала 101% ад задання ў цэлым па годзе. Пры гэтым усяго ў раёне за паўгоддзе пабудавана 6,8 тыс. кв. м жылой плошчы, або 60,2% гадавога задання.
На рэалізацыю праектаў па дзяржаўнай праграме развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў у Гарадоцкім раёне за 6 месяцаў накіравана Br6,3 млрд., або 63,2% ад запланаванага аб'ёму. У раёне рэалізуецца 5 інвестыцыйных праектаў, у тым ліку мадэрнізацыя вытворчасці на РУП "Птушкафабрыка "Гарадок", стварэнне аптова-лагістычнага цэнтра па экспарце агародніны, якім займаецца ЗП "Дзярносельскі-Гарадок".
Па прадпрыемствах, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, аб'ём інвестыцый у студзені-чэрвені склаў Br22,4 млрд. з тэмпам росту 125,7%.
Усяго ў першым паўгоддзі на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы Гарадоцкага раёна было накіравана Br33,7 млрд., або 139% да ўзроўню шасці месяцаў мінулага года. Так, інвестыцыі ў прамысловасць выраслі ў 4,7 раза, у адукацыю - у 2,9 раза, у ахову здароўя - у 2,8 раза, у ЖКГ - у 1,7 раза.-0-