Прадпрыемствы і арганізацыі Віцебска ў 2009 годзе ўпершыню прадставілі сваю прадукцыю на рынках 10 краін

29 снежня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Прадпрыемствы і арганізацыі Віцебска ў 2009 годзе ўпершыню прадставілі сваю прадукцыю на рынках 10 краін, пашырыўшы геаграфію экспарту віцебскіх тавараў і вырабаў да 52 рэгіёнаў свету. Пра гэта паведаміў старшыня гарвыканкама Віктар Нікалайкін сёння на сесіі гарадскога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. За апошнія чатыры гады віцебскія вытворцы павялічылі пастаўкі прадукцыі на экспарт амаль у паўтара раза. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі выступаюць прадпрыемствы і кампаніі Расіі, Германіі, Польшчы, Украіны, Кітая, сярод новых напрамкаў экспарту - Аўстралія, Марока, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Ізраіль, ПАР. За 10 месяцаў 2009 года знешнегандлёвы абарот склаў $674,7 млн., у тым ліку экспартавана тавараў на $312,6 млн. (83,6% да аналагічнага перыяду 2008 года), імпартавана на $362,1 млн. (75,8%). У 2010 годзе прырост аб'ёмаў паставак прадукцыі на экспарт плануецца забяспечыць не менш за 27%. Аснову экспарту павінна забяспечваць высокая якасць тавараў, развітая сістэма збыту, дакладнае пазіцыянаванне на рынку. "Прадпрыемствам і арганізацыям горада трэба будзе больш актыўна працаваць па дыверсіфікацыі экспарту і пашырэнні рынкаў збыту, а таксама працягнуць аптымізацыю імпартных закупак і пошук рашэнняў па пераходзе на айчынную сыравіну і камплектуючыя", - падкрэсліў Віктар Нікалайкін. У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебска на 2010 год тэмп росту аб'ёмаў прамысловай вытворчасці плануецца на ўзроўні 118% да 2009 года, спажывецкіх тавараў - 117%. -0-