Прадпрыемствы канцэрна "Белбіяфарм" за 4 гады павялічылі экспарт амаль на 60%
8 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. За 2006-2009 гады прадпрыемствы канцэрна "Белбіяфарм" павялічылі экспарт прадукцыі амаль на 60% да $73,2 млн. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні канцэрна "Белбіяфарм" Уладзімір Гапановіч на VIII з'ездзе фармацэўтаў Беларусі, які праходзіць сёння ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Асноўным экспартным рынкам для фармпрадпрыемстваў канцэрна з'яўляецца Расія. У 2009 годзе на расійскі рынак пастаўлена лекавых сродкаў на суму звыш $39 млн., або больш за 53% агульнага аб'ёму паставак, пры гэтым прырост склаў больш за $5 млн.
Усяго прадпрыемствы канцэрна экспартуюць прадукцыю ў 21 краіну свету, за апошнія тры гады геаграфія паставак пашырана за кошт асваення рынкаў Балгарыі, Афганістана, Манголіі, ЗША, Венгрыі і Вялікабрытаніі. У 2009 годзе за мяжой атрымана больш за 110 рэгістрацыйных пасведчанняў на прадукцыю прадпрыемстваў канцэрна.-0-