Прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі Віцебскай вобласці нарыхтавалі чарніцы і буякі ў 10 разоў больш, чым летась

Предприятия потребительской кооперации Витебской области заготовили черники и голубики в 10 раз больше, чем в прошлом году

Прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі Віцебскай вобласці ў гэтым сезоне паставілі своеасаблівы рэкорд — нарыхтавалі чарніц і буякоў у 10 (!) разоў больш, чым летась.

Першы намеснік старшыні праўлення Віцебскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў Віктар Шуляк так пракаментаваў навіну:

— Нарыхтоўчая кампанія праходзіць тэмпамі, якіх, прызнацца, мы не чакалі. Прадпрыемствы рэгіёну закупілі ў жыхароў больш за 345 тон чарніц і буякоў — гэта амаль у 10 разоў больш да ўзроўню мінулага года. Цяпер, акрамя дзікаросаў, актыўна прымаліся і садовыя ягады — чырвонай і чорнай парэчкі (80 тон і 100 тон адпаведна, вішні (65 тон). Прырост — абсалютна па ўсіх пазіцыях. Нават садовай суніцы — і той сёлета аказалася ў 4 разы больш. Актыўна вяскоўцы здаюць агуркі — больш за 800 тон, цяпер пайшлі раннія агародніна і яблыкі, якіх у гэтым сезоне плануецца нарыхтаваць каля 19 тысяч тон.

Тэмп росту нарыхтовак за 7 месяцаў 2015 года ўжо 140 працэнтаў. За яе людзі атрымлівалі на рукі каля 100 мільярдаў рублёў.

«Сельская газета».