Прадпрыемствы-рэзідэнты СЭЗ "Віцебск" у студзені-чэрвені павялічылі экспарт тавараў амаль на 44%

28 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Прадпрыемствы-рэзідэнты СЭЗ "Віцебск" у студзені-чэрвені павялічылі экспарт тавараў амаль на 44% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года да $60,5 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі СЭЗ. Асноўны аб'ём экспарту (больш за 90%) прыпадае на краіны СНД, у тым ліку доля Расіі ў агульным аб'ёме экспартных паставак перавышае 80%. Па выніках знешнеэканамічнай дзейнасці СЭЗ "Віцебск" за студзень-чэрвень сфарміравана станоўчае сальда ў памеры $5,3 млн. (без уліку нафты і нафтапрадуктаў $6,9 млн.). Аб'ём імпарту паменшыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 1,9% і склаў $55,2 млн. Рэзідэнты СЭЗ прыцягнулі замежныя інвестыцыі на суму каля $13,3 млн., у тым ліку $10,9 млн. прамых інвестыцый. Асноўную долю прамых інвестыцый (каля 80%) склала рэінвесціраванне прыбытку замежных інвестараў у развіццё дзейных вытворчасцей. Па выніках паўгоддзя рэзідэнты СЭЗ выкарысталі Br32,6 млрд. інвестыцый, з якіх амаль 87% (Br28,2 млрд.) накіравана ў асноўны капітал. З улікам асваення сродкаў рэспубліканскага бюджэту на развіццё інфраструктуры СЭЗ "Віцебск" агульны аб'ём укладзеных інвестыцый у асноўны капітал склаў Br30,3 млрд. Прадпрыемствы-рэзідэнты ў студзені-чэрвені павялічылі выпуск прадукцыі ў супастаўных цэнах на 17,5% (без уліку прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання) у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Усяго выпушчана прадукцыі на суму больш за Br300 млрд., пры гэтым асноўная доля прыпадае на прадукцыю машынабудавання і металаапрацоўкі (43% агульнага аб'ёму выпуску), а таксама лёгкай прамысловасці (26,4%). Выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) склала Br357,3 млрд. Памер чыстага прыбытку рэзідэнтаў перавысіў Br4,7 млрд., у бюджэт і пазабюджэтныя фонды пералічана Br42,1 млрд. падаткаў, збораў і іншых плацяжоў. СЭЗ "Віцебск" утворана ў жніўні 1999 года. У цяперашні час у СЭЗ дзейнічаюць 37 рэзідэнтаў, з якіх чатыры прадпрыемствы-рэзідэнты зарэгістраваны ў чэрвені 2010 года. Аснову прамысловага патэнцыялу СЭЗ складаюць прадпрыемствы, якія працуюць у сферы машынабудавання, дрэваапрацоўкі, харчовай, хімічнай, паліўнай і лёгкай прамысловасці. Тэрыторыя свабоднай эканамічнай зоны ўключае сем сектараў агульнай плошчай больш за 1,2 тыс.га.-0-