Прадпрыемствы гандлю Віцебскай вобласці на "дачных" кірмашах атрымалі дадатковы даход у Br2 млрд.
29 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Прадпрыемствы гандлю Віцебскай вобласці за кошт правядзення спецыялізаваных кірмашоў для дачнікаў сёлета атрымалі дадатковы даход у памеры Br2 млрд., паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Зінаіда Каралёва.
Дзякуючы пашыраным гандлі ў выхадныя дні садаводы і дачнікі змаглі набыць садова-агародны інвентар, насенне, саджанцы, расаду, мінеральныя ўгнаенні, будаўнічыя матэрыялы і іншыя тавары, неабходныя для вядзення прысядзібнай гаспадаркі. Разам з "дачнымі" кірмашамі ў Віцебску і райцэнтрах прайшло каля 800 кірмашоў "выхаднога дня" з удзелам прадпрыемстваў гандлю і прамысловасці. Гэта дазволіла дадаткова ўцягнуць у абарот Br6,6 млрд.
Штотыдзень гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы сталі праводзіць пашыраныя кірмашы-распродажы тавараў са зніжкамі ад 5 да 50% і нават па цэнах пастаўшчыкоў. У выніку ў красавіку-маі тавараабарот папоўніўся яшчэ на Br3,1 млрд.
Як адзначыла Зінаіда Каралёва, у вобласці рэалізуецца комплекс мер, накіраваных на актывізацыю гандлёвага працэсу, удасканаленне форм і метадаў гандлю, скарачэнне таварных запасаў, развіццё гандлёвай інфраструктуры. За студзень-красавік 2009 года ўведзена ў дзеянне каля 2,5 тыс. кв.м гандлёвых плошчаў, адкрыта 6 аб'ектаў грамадскага харчавання. Больш чым у 700 крамах падоўжаны рэжым працы, адменены выхадныя дні. Колькасць крам, якія працуюць з 8.00 да 22.00 гадзін, павялічылася са 120 на пачатку года да 157, без выхадных - з 1458 да 1615.
Згодна з данымі камітэта эканомікі, у студзені-красавіку бягучага года тэмп росту рознічнага тавараабароту па вобласці склаў 104,8%. Па папярэдняй ацэнцы, за пяць месяцаў тавараабарот застанецца на такім жа ўзроўні.-0-