Прадпрыемствы гандлю Віцебскай вобласці ў I паўгоддзі інвеставалі ў мадэрнізацыю і будаўніцтва Br15,6 млрд.
23 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Прадпрыемствы гандлю Віцебскай вобласці ў першым паўгоддзі бягучага года інвеставалі ў тэхнічную мадэрнізацыю, рэканструкцыю і будаўніцтва новых плошчаў Br15,6 млрд., паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення гандлю Віцебскага аблвыканкама Наталля Доўгава.
Буйныя гандлёвыя аб'екты ў Полацку і Віцебску пабудавалі акцыянерныя таварыствы "Ніка", "Веста" і ТАА "Стралец".
Паводле яе слоў, у вобласці перавыконваецца сацыяльны стандарт па забеспячэнні гандлёвымі плошчамі: пры нарматыве 260 кв.м на 1 тыс. жыхароў ён складае 348 кв.м на 1 тыс. жыхароў. Усяго ў вобласці дзейнічае 4,5 тыс. магазінаў, 38 гандлёвых цэнтраў, 62 рынкі. 19 магазінаў маюць гандлёвыя плошчы звыш 1 тыс. кв.м. Для прасоўвання айчынных тавараў на ўнутраным рынку працуе 87 аб'ектаў фірменнага гандлю.
Тэхнічнае пераўзбраенне галіны будзе працягнута. Адным з асноўных задач стане пашырэнне сеткі плацежных тэрміналаў для аплаты тавараў па пластыкавых картках. Такое абсталяванне плануецца ўсталяваць на ўсіх прадпрыемствах гандлю.
Па аператыўных даных, за шэсць месяцаў 2009 года тавараабарот прадпрыемстваў гандлю Віцебскай вобласці павялічыўся на 2,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.-0-