Прадпрыемствы Віцебшчыны прадставяць свае інвестпрапановы на эканамічным форуме ў Наваполацку

Предприятия Витебщины представят свои инвестпредложения на экономическом форуме в Новополоцке

Пяты эканамічны форум пройдзе ў Наваполацку 29-30 кастрычніка. Больш за 30 прадпрыемстваў рэгіёну прэзентуюць на ім свае інвестыцыйныя прапановы.

Сёлета, як распавяла намеснік начальніка аддзела эканомікі Наваполацкага гарвыканкама Наталля Дзянісік, мерапрыемства праводзіцца ў новым фармаце з шырокім прадстаўніцтвам замежных гасцей. Чакаюцца дэлегацыі з удзелам бізнесменаў з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі, Расіі па лініі і двухбаковых сяброўскіх сувязяў, і дзелавых кантактаў.
Спачатку госці наведаюць выставу прадукцыі прадпрыемстваў нафтаграда, Полацка і Верхнядзвінскага раёна ў гарадскім Цэнтры культуры. Другая частка праграмы пройдзе на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе адбудзецца канструктыўны дыялог прадстаўнікоў улады, бізнесу і навукі. Тут будуць арганізаваны прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу горада і навуковых распрацовак ПДУ, абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця супрацоўніцтва. На наступны дзень запланавана наведванне прадпрыемстваў, дзе госці азнаёмяцца з перспектыўнымі пляцоўкамі для прыцягнення інвестыцый.

Арганізатарамі форуму выступаюць Наваполацкі гарвыканкам і Полацкі філіял Віцебскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Ларыса Малашэня, «Віцебскія весці».