Прадпрыемствы Віцебскай вобласці атрымалі дазволы на экспарт у Расію 196 найменняў малочнай прадукцыі

3 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Усе сем малокаперапрацоўчых прадпрыемстваў-экспарцёраў Віцебскай вобласці перааформілі дакументы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Распраўнагляду, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці ДВА "Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты" Алена Ліфар. Выпрабаванні ўзораў праводзілі сертыфікаваныя Распраўнаглядам лабараторыі Пскова і Смаленска. Атрымана 142 санітарна-эпідэміялагічныя заключэнні згодна з новым тэхналагічным рэгламентам на малако і малочную прадукцыю (№ 88-ФЗ). Акрамя таго, перапрацоўшчыкі атрымалі 140 сертыфікатаў адпаведнасці. Такім чынам, 196 найменняў прадукцыі віцебскіх вытворцаў маюць неабходныя дакументы і могуць экспартавацца ў Расійскай Федэрацыі. Як адзначыла Алена Ліфар, малокаперапрацоўчыя прадпрыемствы рэгіёну без збояў працуюць на расійскім рынку, пастаўляючы сметанковае масла, сыры, цэльнамалочную прадукцыю, згушчонае малако. -0-