Прадпрыемствы Віцебскай вобласці прымуць удзел у выставе «Белагра-2015»

Предприятия Витебской области примут участие в выставке «Белагро-2015»

Больш за дзесяць прадпрыемстваў і арганізацый Віцебшчыны прымуць удзел у 25-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Белагра-2015».

Форум пройдзе ў Мінску з 2 па 6 чэрвеня. Сярод яго ўдзельнікаў будуць кампаніі як з нашай рэспублікі, так і з блізкага і далёкага замежжа: Расіі, Кітая, Літвы, Латвіі, Германіі, Францыі, Балгарыі, Венгрыі і шэрагу іншых краін. Калектыўныя экспазіцыі прадставяць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук. Плануюць адправіцца на

«Белагра-2015» і прадстаўнікі Віцебскай вобласці. У ліку тых, хто збіраецца прэзентаваць у беларускай сталіцы свае напрацоўкі, кандытарскі камбінат «Віцьба», Лепельскі, Аршанскі і Полацкі малочныя камбінаты, Пастаўскі малочны завод, Верхнядзвінскі і Глыбоцкі аграсэрвісы, Аршааграпраммаш, ВЗЭП і некаторыя іншыя прыдзвінскія вытворцы.

«

Белагра» праводзіцца штогод і дазваляе абагульніць перадавы вопыт прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, пазнаёміцца з сучаснымі дасягненнямі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, сферы экалагічна бяспечных матэрыялаў і тэхналогій, якія не ствараюць адходаў. Акрамя таго, выстаўка дае ўдзельнікам магчымасць прадставіць сваю прадукцыю і знайсці новых партнёраў.

Лілія Іўчанка, "Віцебскія весці"