Прадпрыемствы Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у выставе-канферэнцыі «Будаўніцтва і добраўпарадкаванне – 2013» у Калузе

Предприятия Витебской области приняли участие в выставке-конференции «Строительство и благоустройство – 2013» в Калуге

У выставачным цэнтры «Галантус» размясціліся стэнды больш чым 50 арганізацый Расіі, Украіны і Беларусі. Нашу краіну прадстаўлялі прадпрыемствы Віцебска і Оршы. Сярод іх АДА НПП «Тэрмапасс», ЧПУП «Палімерканструкцыя», «Вітбудтэхмаш», «Спецсістэма», свабодная эканамічная зона «Віцебск», РСУ «Віцязь» і іншыя. За два дні форум наведалі каля 300 спецыялістаў сферы будаўніцтва, прамысловасці, энергетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі з трох краін. Асноўная задача – абмен вопытам і ўсталяванне дзелавых кантактаў. У выніку быў падпісаны дагавор аб узаемным супрацоўніцтве паміж Калужскай гандлёва-прамысловай палатай і ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу». Таксама на выставе быў прадстаўлены інвестыцыйны патэнцыял нашага рэгіёна.

Акрамя таго, як адзначыў начальнік упраўлення Віцебскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Аляксандр Краўчанка, вопыт рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі энергазберажэння на Віцебшчыне выклікаў вялікі рэзананс і зацікаўленасць удзельнікаў канферэнцыі і расійскіх СМІ. Гэта дае шырокія магчымасці для далейшага ўзаемадзеяння рэгіёнаў і пашырэння кантактаў.

Вольга МАСЛОЎСКАЯ, «Віцебскі рабочы».