Прадпрыемствы Віцебскай вобласці супрацоўнічаюць з 77 рэгіёнамі Расіі
Паміж аблвыканкамам і адміністрацыямі абласцей Расіі дзейнічае 21 пагадненне, раённыя і гарадскія выканкамы на аснове такіх жа дакументаў супрацоўнічаюць з 41 раёнам суседняй дзяржавы. Між тым эканамічнае партнёрства прадпрыемстваў вобласці ажыццяўляецца з 77 рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, у іх лік уваходзяць Масква і Санкт-Пецярбург, Маскоўская, Ленінградская, Смаленская, Свярдлоўская, Разанская, Яраслаўская, Тульская і Самарская вобласці. Тавараабарот з Расійскай Федэрацыяй за 2009 год дасягнуў $3,1 млрд., з іх экспарт склаў $660 млн. Узаемнае супрацоўніцтва дазваляе прадпрыемствам вобласці развіваць у Расійскай Федэрацыі ўласную тавараправодзячую сетку.
Паміж аблвыканкамам і адміністрацыямі абласцей Расіі дзейнічае 21 пагадненне, раённыя і гарадскія выканкамы на аснове такіх жа дакументаў супрацоўнічаюць з 41 раёнам суседняя дзяржавы. Між тым эканамічнае партнёрства прадпрыемстваў вобласці ажыццяўляецца з 77 рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, у іх ліку Масква і Санкт-Пецярбург, Маскоўская, Ленінградская, Смаленская, Свярдлоўская, Разанская, Яраслаўская, Тульская і Самарская вобласці.
У агульным аб'ёме экспарту прадпрыемстваў Віцебскай вобласці 51% прыпадае на расійскіх партнёраў. Тавараабарот з Расійскай Федэрацыяй за 2009 год дасягнуў $3,1 млрд., з іх экспарт склаў $660 млн. Чвэрць экспартных паставак прыпадае на мяса-малочную прадукцыю, 13% - на тэкстыльныя вырабы, 12% - на станкі і прыборы, на долю будаўнічых матэрыялаў прыпадае 11%, столькі ж на пастаўкі абутку.
Узаемнае супрацоўніцтва дазваляе прадпрыемствам вобласці развіваць у Расійскай Федэрацыі ўласную тавараправодзячую сетку. Больш за 30 гандлёвых аб'ектаў мае сумеснае прадпрыемства "Белвест", шырокую сетку дылераў стварылі "Віцебскія дываны", "Віцязь", "Фортэкс", "Палімерканструкцыя", "Альянс-пласт", "Марка". Прадпрыемствы "Саюз-кабель" і "Энергакамплект", якія выпускаюць кабельную прадукцыю, "Белтрубпласт", які спецыялізуецца на вытворчасці поліэтыленавых труб, муфт, фітынгаў, уваходзяць у склад расійскіх холдынгаў, якія рэалізуюць прадукцыю на еўрапейскім кантыненце.
У 2009 годзе суб'екты гаспадарання Расіі выступалі асноўнымі інвестарамі прадпрыемстваў вобласці. На іх долю прыпала 94,5% ад усіх паступіўшых інвестыцый. Прамыя расійскія інвестыцыі склалі 30% ад агульнага аб'ёму прамых інвестыцый. У вобласці рэалізуецца некалькі буйных праектаў з удзелам расійскага капіталу: у Гарадоцкім раёне ствараецца лагістычны цэнтр прыёмкі, сартавання, упакоўкі і часовага захоўвання бульбы, будуецца гіпермаркет у Віцебску.
Расійскія інве### Станцыі ўсё больш прысутнічаюць у сферы перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў. Як адзначылі ў камітэце, эканамічнае супрацоўніцтва з прымежнымі расійскімі рэгіёнамі - Смаленскай і Пскоўскай абласцямі - сярод прыярытэтных напрамкаў дзейнасці. Больш за 100 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці рознай формы ўласнасці зарэгістравалі свае прадстаўніцтвы ў розных гарадах Смаленскай вобласці. -0-