Прадпрыемствы Віцебскай вобласці стварылі 15 новых сельскагаспадарчых агрэгатаў
11 верасня, Лепельскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прадпрыемствы Віцебскай вобласці сёлета распрацавалі 15 новых сельскагаспадарчых агрэгатаў, паведаміў сёння журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Ён прыняў удзел у адкрыцці збожжаачышчальна-збожжасушыльнага комплексу ў Лепельскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Эксперыментальныя ўзоры разбрызгальнікаў, абаротных плугоў, камнезборачнай тэхнікі створаны як на буйных прадпрыемствах, такіх як ААТ "Аршааграмаш", так і на невялікіх у малых гарадах.
Па словах Аляксандра Косінца, гэтая тэхніка цяпер праходзіць выпрабаванні, а ў бліжэйшы час некаторыя ўзоры будуць запушчаны ў серыйную вытворчасць. -0-