Прадпрыемствы Віцебскай вобласці ў 2012 годзе атрымалі больш Br1 млрд. кампенсацыі за збор другасных рэсурсаў
Прадпрыемствы Віцебскай вобласці ў 2012 годзе атрымалі больш Br1 млрд. кампенсацыі за збор другасных рэсурсаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзядзела.
У адпаведнасці з указам №313 "Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання" з 2012 года ў Беларусі ўведзена сістэма кампенсацыйных выплат за кожны кілаграм здадзенай другаснай сыравіны. Усе юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай прыналежнасці могуць атрымліваць ад аператара - дзяржаўнай некамерцыйнай спецыялізаванай арганізацыі па абыходжанні з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі, створанай пры Мінжылкамгасе, пэўныя сродкі за кожную тону другасных матэрыяльных рэсурсаў, сабраных ад насельніцтва і пастаўленых на перапрацоўку на прадпрыемствы краіны, растлумачыў Юрый Дзядзела.
У Віцебскай вобласці летась атрымальнікамі кампенсацыі сталі 35 арганізацый, якім у агульнай суме выплачана больш Br1 млрд. Акрамя таго, са сродкаў аператара камунальнае прадпрыемства "Віцебская спецаўтабаза" ў бягучым годзе атрымае Br1,2 млрд. на стварэнне станцыі па сартаванні другасных адходаў. Да гэтага часу ў вобласці няма буйных сартавальных станцый, таму сродкі аператара накіроўваюцца на ўмацаванне матэрыяльнай базы па перапрацоўцы і сартаванні другаснай сыравіны.
Паводле даных КДК Віцебскай вобласці, 18 прадпрыемствамі ЖКГ у Віцебскай вобласці з 28 не забяспечваецца выкананне задання па зборы другасных рэсурсаў. Выкананне задання імі склала ад 25% да 92%.