Прадпрыемствы Віцебскай вобласці выпусцілі ў дзень суботніка прамысловай прадукцыі на Br4,8 млрд.

18 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прадпрыемствы Віцебскай вобласці выпусцілі ў дзень суботніка 16 красавіка прамысловай прадукцыі на Br4,8 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама. На сваіх працоўных месцах працавалі работнікі дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, вяскоўцы працавалі ў полі - у вобласці пачынаецца масавы пасяўны. Нямала людзей выйшлі на аб'екты будаўніцтва жылля і рэканструкцыі медыцынскіх устаноў, добраўпарадкавалі воінскія пахаванні і прыводзілі ў парадак паркі і скверы, займаліся падрыхтоўкай турыстычных баз да летняга сезона. У Віцебску ў лік асноўных аб'ектаў суботніка ўвайшлі парк Пераможцаў, рэканструкцыя канцэртнай залы "Віцебск", дзе, як і ў Летнім амфітэатры, праходзяць мерапрыемствы фестывалю мастацтваў "Славянскі базар", а таксама дзіцячы сад, які будуецца ў новым мікрараёне Білева. Недалёка ад гэтага мікрараёна ўзводзіцца віцебскі заасад, тут удзельнікі суботніка займаліся падрыхтоўкай пляцоўкі пад будаўніцтва. Гараджане аказалі дапамогу Воранаўскаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў у навядзенні парадку на прылеглай тэрыторыі. Усяго ў суботніку прынялі ўдзел больш за 525 тыс. жыхароў вобласці. У фонд рэспубліканскага суботніка паступіла Br2,16 млрд.-0-