Прадпрыемствы ЖКГ Віцебскай вобласці на арганізацыю безбар'ернага асяроддзя накіравалі ў I паўгоддзі Br9 млрд.

14 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Прадпрыемствы сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе накіравалі на арганізацыю безбар'ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі больш за Br9 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Сродкі асвоены на рэканструкцыю і рамонт удасканаленых пакрыццяў дваровых тэрыторый жылой забудовы са стварэннем на іх пляцовак для адпачынку фізічна аслабленых асоб, абсталяванне пандусамі і поручнямі пад'ездаў, кантрасную афарбоўку першай і апошняй прыступак лесвічных маршаў жылых дамоў, а таксама на стварэнне паркавальных штучных няроўнасцей на праезнай частцы вуліц. У Полацку, Наваполацку, Віцебску, Оршы і Навалукомлі атрымаў распаўсюджванне вопыт ААТ "Ліфтсэрвіс" па прыняцці SMS-паведамленняў ад асоб з недастатковасцю слыху на мабільны тэлефон ліфтавай аварыйнай службы. Работа праводзілася па дзяржаўнай праграме развіцця сістэмы ЖКГ на 2005-2010 гады і абласной праграме "Безбар'ернае асяроддзе жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2007-2010 гады". Усяго за першае паўгоддзе на арганізацыю безбар'ернага асяроддзя ў Віцебскай вобласці з усіх крыніц фінансавання накіравана Br244 млн.-0-