Прадпрыемствам Віцебшчыны варта больш актыўна праяўляць сябе на ўнутраным рынку – Алег Мацкевіч

Предприятиям Витебщины следует активнее проявлять себя на внутреннем рынке – Олег Мацкевич
Такое меркаванне намеснік старшыні аблвыканкама выказаў на выставе, дзе быў прадстаўлены вытворчы патэнцыял паўночнага рэгіёну. Дадзеная прэзентацыя папярэднічала цырымоніі ўзнагароджання Прэміяй Урада за дасягненні ў галіне якасці, сярод яе лаўрэатаў традыцыйна апынуліся і вытворцы Віцебшчыны.

Такое меркаванне намеснік старшыні аблвыканкама выказаў на выставе, дзе быў прадстаўлены вытворчы патэнцыял паўночнага рэгіёну.

Дадзеная прэзентацыя папярэднічала цырымоніі ўзнагароджання Прэміяй Урада за дасягненні ў галіне якасці, сярод яе лаўрэатаў традыцыйна апынуліся і вытворцы Віцебшчыны. З якасцю іх тавараў, уменнем сябе падаць азнаёміліся наведвальнікі экспазіцыі, у тым ліку і прадстаўнікі гандлёвых сетак нашай вобласці. Дыялог вытворцы і прадаўца дапамог арыентавацца, што і як трэба рэалізоўваць, каб апынуцца ў пашане ў пакупніка.

– Сёння як ніколі ўзрастае актуальнасць насычэння прылаўкаў нашых крам менавіта айчыннымі таварамі. Крызіс даў зразумець, што без унутранага рынку нам нельга, адным знешнім не пражывем, – адзначыў Алег Мацкевіч, размаўляючы з прэсай. – Чым прыцягнуць людзей? Якасцю і цаной. Тое, што мы рабілі ў апошнія гады ў плане мадэрнізацыі заводаў мяса-малочнай, харчовай прамысловасці, адкрыцця новых прадпрыемстваў і асваення інавацыйнай прадукцыі, прыносіць свае плады. Так, ААТ «Малако» нарэшце робіць выдатны рассыпчасты тварог, такі мы бачылі раней у Вільні, а сёння ён на паліцах нашых гандлёвых аб'ектаў. І падобных прыкладаў шмат.

Але каб паспяхова прадаваць на айчынным рынку, варта працаваць над зніжэннем сабекошту прадукцыі, над паляпшэннем спажывецкіх якасцей, ісці ў нагу з часам, як бы банальна гэта не гучала. Сёння, як вядома, у трэндзе здаровае харчаванне, экалагічна чыстыя прадукты. Алег Сяргеевіч паведаміў, што органы ўлады працуюць над тым, каб адпаведны надпіс быў на прадукцыі прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, якія на вытворчасці рэалізуюць прынцып «ад поля да стала». Акрамя таго, плануецца стварыць першую ў Віцебску краму экалагічна чыстых тавараў зноў жа нашых вытворцаў. Настойліва рэкамендуе намеснік старшыні аблвыканкама звярнуць увагу і на ўпакоўку, ад знешняга выгляду і зручнасці якой шмат у чым залежыць, ці будзе запатрабаваны прадукт.

Фота Дзмітрыя ОСІПАВА– Канкурэнцыя шалёная, адміністрацыйнымі забаронамі нічога не зробіш, усё залежыць ад самога прадпрыемства, яго падыходаў, – упэўнены Алег Мацкевіч. – Каб паспяхова працаваць і захаваць калектыў, трэба канкураваць, структурна змяняцца, выпускаць толькі тую прадукцыю, якая будзе запатрабавана на ўнутраным і знешнім рынках.

На выставе былі прадстаўлены вядучыя вытворцы прадуктаў харчавання, адзення і абутку. Тут можна было ўбачыць як палюбіўшыяся многім тавары – полацкія глазураваныя сыркі, пастаўскія і Верхнядзвінскія сыры, віцебскае малако, міёрскія дэлікатэсы і многае іншае, так і навінкі ад вытворцаў. На іх думку, толькі так, памятаючы традыцыі і пастаянна рухаючыся наперад, можна сёння заняць сваю нішу на рынку і паспяхова канкураваць.

Пра тое, хто з вытворцаў атрымаў Прэмію Урада за дасягненні ў галіне якасці і іншыя ўзнагароды, чытайце ў наступным нумары «Віцебскіх вестак».

Вольга Маслоўская,