Прадпрымальнікі - дзецям
Напярэдадні Калядаў і Новага года 7 снежня 2012 года стартуе дабрачынная акцыя "Прадпрымальнікі - дзецям", арганізатарам якой з'яўляецца ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу».
Як адзначыла дырэктар прадпрыемства Ірына Макаранка, мэта нашай акцыі – аказаць дапамогу тым, хто сапраўды ў ёй мае патрэбу. Наша прынцыповая пазіцыя пры правядзенні акцыі – гэта перадача падарункаў "з рук у рукі". Гэта значыць, мы непасрэдна перадаём дзіцячаму дому грашовыя сродкі, робім падарунак персанальна для кожнага дзіцяці і ўручаем непасрэдна яму. Кожны можа прыняць удзел у акцыі – незалежна ад матэрыяльнага становішча свайго бізнесу. Напрыклад, можна проста з'ездзіць разам з намі і пагутарыць з дзецьмі. Для дзяцей гэта таксама вельмі важна!
Матэрыяльная дапамога будзе аказана Дзяржаўнай установе адукацыі "Сацыяльна-педагагічны цэнтр г.Наваполацка» і Дзяржаўнай установе адукацыі "Віцебскі гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр».
У рамках акцыі будзе арганізаваны конкурс дзіцячага малюнка на тэму «Кім я хачу стаць?» для выхаванцаў дзіцячых устаноў.
У кожнага з нас у дадзены момант можа быць розная жыццёвая і фінансавая сітуацыя. Дзеці рады любой дапамозе. Запрашаем прадпрымальнікаў горада Віцебска і нашага рэгіёну далучыцца да нашай акцыі.
Калі вы гатовыя дапамагчы – патэлефануйце па тэлефоне: 8-0212-42-60-09, каардынатар акцыі Алена Канаплёва.