Прадпрымальнікі Віцебскай вобласці ў 2010 годзе павялічылі плацяжы ў бюджэт на 5,6% амаль да Br100 млрд.
11 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Індывідуальныя прадпрымальнікі Віцебскай вобласці ў 2010 годзе павялічылі плацяжы ў кансалідаваны бюджэт вобласці ў супастаўных цэнах у параўнанні з 2009 годам на 5,6% амаль да Br100 млрд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах.
Паводле даных на студзень 2011 года, усяго ў вобласці ажыццяўляюць дзейнасць больш за 29 тыс. прадпрымальнікаў. У сярэднім за год адзін прадпрымальнік заплаціў у бюджэт каля Br3,4 млн. Доля плацяжоў прадпрымальнікаў у даходах бюджэту вырасла на 0,3 працэнтнага пункта і склала па выніках года 2,3%. У агульным аб'ёме плацяжоў прадпрымальнікамі выплачана больш Br26 млрд. падатку на дададзеную вартасць, што амаль на 7% перавышае паступленні ПДВ у 2009 годзе.
Акрамя таго, сярод гэтай катэгорыі плацельшчыкаў карыстаецца папулярнасцю прымяненне асаблівых рэжымаў падаткаабкладання. Так, у 2010 годзе больш за 14,4 тыс. ІП плацілі адзіны падатак. Гэтая катэгорыя прадпрымальнікаў заплаціла ў бюджэт больш Br66,5 млрд. Перавагі працы па спрошчанай сістэме падаткаабкладання ацанілі звыш 5,8 тыс. ІП. Імі выплачана ў бюджэт каля Br22,6 млрд.-0-