Прадпрымальнікі Віцебскай вобласці ў студзені-красавіку павялічылі плацяжы ў бюджэт на 8% да Br32,7 млрд.

9 чэрвеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Індывідуальныя прадпрымальнікі Віцебскай вобласці ў студзені-красавіку бягучага года павялічылі плацяжы ў кансалідаваны бюджэт вобласці ў супастаўных цэнах на 8% да Br32,7 млрд. у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах. Усяго ў вобласці ажыццяўляюць дзейнасць амаль 29,5 тыс. прадпрымальнікаў. Штомесяц у сярэднім адзін прадпрымальнік выплачвае ў бюджэт каля Br277 тыс. Акрамя таго, сярод гэтай катэгорыі плацельшчыкаў расце папулярнасць прымянення асаблівых рэжымаў падаткаабкладання. Так, больш за 12,8 тыс. ІП з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку, іх колькасць вырасла на 8% у параўнанні з пачаткам года. У студзені-красавіку гэтая катэгорыя прадпрымальнікаў выплаціла ў бюджэт больш за Br11,7 млрд., або на 6,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2009 года. Перавагі працы па спрошчанай сістэме падаткаабкладання ацанілі больш за 5,5 тыс. ІП. За чатыры месяцы прадпрымальнікамі выплачана ў бюджэт па спрошчанай сістэме каля Br10 млрд., што амаль удвая перавышае аб'ём плацяжоў аналагічнага перыяду мінулага года. Прадпрымальнікі таксама павялічылі прыкладна на 8% да Br8 млрд. плацяжы падатку на дабаўленую вартасць. У студзені-красавіку падатковымі органамі праверана дзейнасць больш за 1,2 тыс. прадпрымальнікаў (або 4,2% ад агульнай колькасці ІП), з якіх каля 82% былі выніковымі. Па выніках праверак у бюджэт даналічана звыш Br762 млн.-0-