Прадпрымальніцтва зьяўляецца магутным рэзервам для разьвіцьця Віцебскай вобласьці - А.Косінец
12 студзеня, Наваполацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прадпрымальніцтва з'яўляецца магутным рэзервам для развіцця Віцебскай вобласці. Такую кропку гледжання выказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб рэалізацыі ў рэгіёне палажэнняў Дырэктывы №4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь".
Малы і сярэдні бізнес, індывідуальныя прадпрымальнікі могуць спрыяць эфектыўнаму развіццю ўсіх галін гаспадаркі, упэўнены Аляксандр Косінец. У вобласці на працягу 2011-2015 гадоў будзе рэалізавана 25 інвестыцыйных праграм, якія закранаюць усе сферы - ад энергетыкі да турызму. У выкананне кожнай з іх прадпрымальнікі могуць унесці пасільны ўклад, перакананы Аляксандр Косінец.
Разам з тым прадпрымальнікам неабходна дзяржаўная падтрымка і ў першую чаргу гэта тычыцца навучання. "Прадпрымальнікаў трэба вучыць, ім неабходныя прававыя, эканамічныя веды", - падкрэсліў губернатар. На працягу 2011-2012 гадоў на падтрымку прадпрымальніцтва ў Віцебскай вобласці будзе накіравана Br58 млрд. У Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку з'явяцца бізнес-цэнтры па падтрымцы прадпрымальніцтва з бізнес-інкубатарамі.
У сваю чаргу дзяржава разлічвае на падтрымку прадпрымальнікаў у рэалізацыі сацыяльных праектаў. "Супрацоўніцтва павінна быць узаемавыгадным", - лічыць Аляксандр Косінец.-0-