Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірцеранцьеў паўдзельнічаў у свяце «Апошняга званка» ў Шумілінскім раёне

Председатель областного Совета депутатов Владимир Терентьев поучаствовал в празднике «Последнего звонка» в Шумилинском районе
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў паўдзельнічаў у свяце «Апошняга званка» ў Обальскай школе Шумілінскага раёна.

Таксама на ўрачыстасць прыбылі начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома, кіраўніцтва раёна, кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў – спонсары школы, бацькі, госці.


Калі для большасці рабят апошні званок – значыць, развітанне з урокамі і падручнікамі на тры летнія месяцы, то для 13 юнакоў і дзяўчат гэтая ўрачыстая лінейка стала апошняй у іх школьнай біяграфіі. Выпускнікі выйшлі на школьны двор у сапраўднай вучнёўскай форме – такая традыцыя. Было сказана шмат трапяткіх слоў падзякі настаўнікам і бацькам. Знайсці сябе ў жыцці, быць смелымі і годнымі людзьмі – з такім пажаданнем звярнулася да выпускнікоў дырэктар школы Іна Чарнічэнка.


Пры паспяховай здачы выпускных экзаменаў Ульяна Рымша і Антон Федура могуць прэтэндаваць на атрыманне залатых медалёў, а 9-класнік Ігар Перамотаў – пасведчання аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.

З віншаваннямі да навучэнцаў, педагагічнага калектыву звярнуўся Уладзімір Церанцьеў. Асаблівыя словы сказаў выпускнікам. Уладзімір Уладзіміравіч звярнуў увагу на тое, што ў гарадскім пасёлку Обаль шмат робіцца па Праграме адраджэння малых гарадоў. Не абышлі бокам пазітыўныя змены і школу, якая істотна пераўтварылася.

Старшыня Шумілінскага райвыканкама Віктар Гутара ўручыў дырэктару школы сертыфікат на 10 тысяч рублёў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. 11-класніцы Ульяна Рымша і Ганна Барысевіч атрымалі грашовыя прэміі за перамогу ў рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Будучыня за табой». Таксама па даўняй традыцыі на ўрачыстай лінейцы ўшанавалі пераможцу конкурсу «Вучань года». Віншаванні і падарункі прымала выпускніца Кіра Ліпчанка.

"Віцьбічы".