Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў павіншаваў прадстаўнікоў каталіцкай канфесіі са светлым святам Вялікадня
У касцёле Езуса Міласэрнага кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны сустрэўся з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, уручыў іерарху букет белых руж.
— Дзякую за тое, што ў каталіцкіх храмах моляцца за мір і згоду ў нашым грамадстве, паляпшэнне сітуацыі, звязанай з пандэміяй, — сказаў Уладзімір Цярэнцьеў. — Сёння — самае светлае свята ў хрысціянстве. Рад, што Касцёлу ўдаецца даваць тое, што людзі ў ім шукаюць — веру, надзею і любоў.
— Вялікдзень — падзея, якая з'яўляецца асновай веры. Хрыстос уваскрос — праўда, якая распавядае пра вялікую падзею: вызваленне чалавека ад граху, якая паказвае шлях у вечнае жыццё, — адзначыў Алег Буткевіч. — Нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю, вернікі, захоўваючы меры бяспекі, збіраліся ў храмах, каб паслухаць слова Божае і падзяліцца адзін з адным радаснай навіной — Хрыстос уваскрос.